Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама ізноў выказаўся за перадачу ўлады ў Эгіпце


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зноў заявіў пра неабходнасьць тэрміновых намаганьняў ў справе забесьпячэньня ўпарадкаванага працэсу перадачы ўлады ў Эгіпце, які адпавядаў бы жаданьням народу гэтай краіны.

Абама заявіў пра гэта ў тэлефоннай размове з каралём Саўдаўскай Арабіі Абдалой. Тым часам, прадстаўнік Белага Дому Робэртс Гібс падкрэсьліў у сераду, што ўрад Эгіпту пакуль не зрабіў нічога істотнага для ўрэгуляваньня крызысу ў краіне.

Масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Мубарака працягваюцца трэці тыдзень.
XS
SM
MD
LG