Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Янукевіч: Вытрымаць атаку ня менш важна, чым самому атакаваць


Увечары 9 лютага ва Ўправе БНФ у Менску сабраліся лідэры палітычных партыяў, рухаў, грамадзкіх ініцыятываў, каб абмеркаваць, дзе і ў якім фармаце сёлета адсьвяткаваць Дзень Волі.

Пра гэта і ня толькі гутарка з госьцем "Начной Свабоды" – старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

Знаткевіч: Наведнікі нашага сайту пытаюцца:

Дзе патрабаваньне новых ВЫБАРАУ БЕЗ ЛУКАШЭНКИ?!
Вызваленьне палитзьняволеных ды спыниць перасьлед - гэта само сабой, але кали тольки гэтым абмежавацца тады гэта вялики падарунак для узурпатара, бо пераутварае палитзьняволеных у прадмет гандлю для Лукашенки бяз зьменау сутнасьци рэжыму. Няужо сапрауды гэта прауда што гэтая апазыцыя пралукашэнкауская насамрэч?


Знаткевіч: Як бы вы адказалі на гэты камэнтар?

Янукевіч: Калі мы гаворым пра патрабаваньне новых выбараў без Лукашэнкі, то ўзьнікае цалкам лягічнае пытаньне: "Каму мы гэтае патрабаваньне выстаўляем?" Калі мы гэтае патрабаваньне выстаўляем Лукашэнку, то ўзьнікае пытаньне, а ці ўсё ў нас ў парадку з галавой? Патрабаваць у Лукашэнкі выбараў без Лукашэнкі – гэта нонсэнс. Патрабаваць ад Ярмошынай новых выбараў без Лукашэнкі – такі ж самы нонсэнс. Безумоўна, мы лічым, што было б добра, справядліва і сумленна, калі б у Беларусі адбыліся новыя выбары без Лукашэнкі. Аднак на сёньня гэтая опцыя знаходзіцца па-за межамі магчымасьцяў беларускага незалежнага грамадзтва. На сёньняшні момант мы абараняемся, бо знаходзімся пад атакай. На сёньняшні момант мы лічым, што найпершасная задача – дамагчыся як мага хутчэйшага вызваленьня палітвязьняў. Калі мы здольныя вырашыць гэтую задачу разам з выкарыстаньнем міжнароднага ціску, тады мы можам гаварыць пра новыя задачы. На сёньня іншыя тэмы, апроч вызваленьня палітвязьняў недарэчныя.

Знаткевіч: Ці няма тут пасткі, што ўлада закрыла ўсе іншыя тэмы, узяўшы закладнікаў?

Янукевіч: Гэта ня пастка, але гэта, на жаль такая сытуацыя, якую мае апазыцыя ў любой краіне, нават дэмакратычнай, ня кажучы ўжо пра дыктатарскія, аўтарытарныя. Мы маем менш рэсурсаў. І мы можам дамагацца пераменаў, калі ў нейкі час сыходзяцца некалькі фактараў, і калі ўзьнікае такая кропка магчымай мабілізацыі грамадзтва. І такой кропкай патэнцыйна магло стацца 19 сьнежня. На жаль зьбегу гэтых фактараў у гэты раз зараз не хапіла, каб перамены адбыліся. Патраціўшы сілы на гэтую спробу, нам патрабуецца нейкі час, каб гэтыя сілы назапасіць, што стварае для ўладаў зручную сытуацыю, каб рабіць свой наступ і сваю атаку. На сёньняшні момант мы знаходзімся ў сытуацыі, калі даводзіцца рэагаваць на тое, што зрабіла ўлада, даводзіцца дамагацца, як мінімум, каб спыніўся махавік рэпрэсій. Але з іншага боку, калі мы дамагаемся яго спыненьня, тады ўжо ініцыятыва на нашым баку. Вытрымаць атаку часам гэта ёсьць стратэгічна ня менш важнае дзеяньне, чым самому праводзіць нейкую атаку.

Слухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG