Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Раніцай хмарна, днём сонейка, тэмпэратура –5 – -7 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Ірану ў Беларусі Саеда Абдалы Хасейні, прысьвечаная Нацыянальнаму сьвяту Ісламскай Рэспублікі Іран

Менск, прэсавы цэнтар Дому друку, прэсавая канфэрэнцыя на тэму "Норматворчая дзейнасьць міністэрства юстыцыі Беларусі: задачы на 2011 год ", у якой прыме ўдзел начальнік галоўнага ўпраўленьня норматворчай дзейнасьці ў сфэры дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Ганна Шпак.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль: Візыт прэм’ер міністра Малдовы Ўлада Філата ў Бэльгію

Бэрлін: Пачатак 61-га міжнароднага кінафэстывалю

Атэны: Аднадзённы страйк дзяржаўных служачых

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1927: У Мінску пачаў працу Другі Ўсебеларускі краязнаўчы зьезд

1940: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек выпраўлена ў Сыбір і Казахстан.

1962: Адбыўся абмен Фрэнсіса Паўэрса, пілёта амэрыканскага самалёта-разьведчыка U-2, зьбітага над тэрыторыяй СССР, на Рудольфа Абеля – савецкага разьведчыка-нелегала, арыштаванага ў ЗША.

1996: Супэркампутар IBM Deep Blue упершыню перамог Гары Каспарава, чэмпіёна сьвету па шахматах.

2005: КНДР заявіла аб стварэньні ядзернай зброі.

Нарадзіліся:

1882: Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменьнік (пам. 1940)

1883: Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзеяч (пам. 10.5.1940)

1868: Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (пам. 20.5.1918)

1898: Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік (пам. 14.8.1956)

1903: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч (пам. 14.02.1989)

Памерлі:


1452: Сьвідрыгайла Альгердавіч, вялікі князь літоўскі (нар. 1370)

1755: Шарль Люі Мантэск'ё, францускі пісьменьнік, філёзаф (нар. 18.1.1689)

1837: Аляксандр Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік (нар. 6.6.1799)

1891: Соф'я Кавалеўская, расейскі матэматык, пісьменьніца і публіцыстка (нар. 15.1.1850)

1923: Вільгельм Рэнтген, нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1901) (нар. 27.3.1845)

1938: Максім Гарэцкі, беларускі літаратар (нар. 18.2.1893)

МІНУС 365:


“Апазыцыйных” пісьменьнікаў на кніжны кірмаш не запрасілі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Празь цёмныя хмары на чуждай старонцэ
Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,
I гоман пачуў я з радной стараны:
Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ,
За Бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!
Сынкі! А мы што-жа?
Нам будзе нягожа,
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей, не аглядайцесь,
Хутчэй сабірайцесь,
I будзем гатовы ў дарогу!


Бацька (Станіслаў Булак-Балаховіч)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG