Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У людных месцах райцэнтру зьявіліся ўлёткі з выявай кандыдата, які больш за месяц правёў у СІЗА КДБ, а цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Паўзьверх выявы і знаёмага яшчэ з агітацыйнай кампаніі слогана «Za НякляеVа» наклеены жоўтыя налепкі з патрабаваньнем «Свабоду!»

Улёткі можна ўбачыць і на дошках аб’яваў, і на стэндах для афішаў, і на аўтобусных прыпынках.

Грамадзкіх актывістаў Глыбоччыны турбуюць і лёсы іншых, былых і цяперашніх вязьняў СІЗА КДБ. Зьняволеных палітыкаў яны падтрымліваюць паштоўкамі і лістамі: пішуць усім, хаця няма пэўнасьці, што словы падтрымкі да іх дойдуць праз турэмную цэнзуру.
XS
SM
MD
LG