Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: пратэсты працягваюцца, новыя ахвяры


У Эгіпце антыўрадавыя пратэсты на цэнтральнай плошчы Тахрыр ў сталіцы краіны працягваюцца 16-ты дзень.

Пратэстоўцы заблякавалі ўваход у парлямэнт.

Салдаты, і таксама бронетэхніка, ахоўваюць будынак, але мітынг прайшоў спакойна.

Тым часам, тры чалавекі загінулі і каля 100 параненыя ў выніку шэрагу сутыкненьняў паміж пратэстоўцамі і сіламі бясьпекі ў горадзе Эль-Карга на поўдні краіны.

На Суэцкім канале тысячы рабочых пачалі страйк, патрабуючы вышэйшых заробкаў.

Найбольшая па колькасьці і найбольш уплывовая апазыцыйная група “Мусульманскае братэрства”, сёньня заявіла, што не адступіцца ад патрабаваньня неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Пры гэтым апазацыянэры падкрэсьліваюць, што самі не маюць на мэце прыход да ўлады.
XS
SM
MD
LG