Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі зарэгістравалі Офіс беларускай палітычнай эміграцыі


Сёньня ў Бэльгіі афіцыйна зарэгістраваны ОБПЭ (Офіс беларускай палітычнай эміграцыі). Пра гэта «Свабодзе» паведаміў з Брусэлю палітычны эмігрант Ігар Лазарчук. Кіраўніком офісу абраны Юрась Жылко.

Галоўнымі кірункамі працы новай арганізацыі стануць шматвэктарная інфармацыйная дзейнасьць; падтрымка дэмакратыі і разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі; аказаньне дапамогі беларускім палітычным эмігрантам і ахвярам палітычных рэпрэсій; наладжваньне сувязі і супрацоўніцтва з палітычнымі й грамадзкімі арганізацыямі і рухамі; кансалідацыя беларускіх грамадзка-палітычных арганізацый і рухаў; дзейнасьць па захаваньні беларускай нацыянальнай аўтэнтычнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG