Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вядомае імя сьмяротніка, які ўчыніў тэракт у "Дамадзедаве"


Паводле экспэртаў, сьмяротнік, які ўчыніў тэракт на маскоўскім лётнішы “Дамадзедава” – гэта 20-гадовы жыхар Інгушэціі Магамэд Еўлоеў.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік праваахоўных органаў рэспублікі.

Раней у Інгушэціі былі арыштаваныя брат і сястра сьмяротніка – Ахмэд і Фаціма Еўлоевы, і таксама мясцовы жыхар Умар Аўшэў. Іх вінавацяць у тэрарызме, забойстве, незаконным захоўваньні зброі і выбухоўкі. У бліжэйшым часе арыштаваных перавязуць у Маскву.

Адносна чацьвертага затрыманага, Адама Ганіжава, у сьледчых зьявіліся сумневы.

У выніку выбуху 24 студзеня ў “Дамадзедаве” загінулі 36 чалавек. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Умараў.
XS
SM
MD
LG