Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч


Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску.

З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакараньням і арыштам. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намесьнік старшыні партыі БНФ.

Мае сына і ўнука.

У інтэрвію “Свабодзе”, гаворачы пра мэты акцыі 25 сакавіка, Віктар Івашкевіч сказаў:

“Галоўная мэта -- прадэманстраваць сьвету, беларускаму грамадзтву і беларускай уладзе, што вялікая колькасьць людзей у Беларусі хоча дэмакратычных пераменаў. І тыя людзі, якіх гэтая група насельніцтва прызнае сваімі лідэрамі, павінны прымаць удзел у перамовах паміж Эўропай і беларускім урадам, паміж Расеяй і беларускім урадам, у перамовах паміж Эўропай і Расеяй".
XS
SM
MD
LG