Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла




Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася 11 красавіка 1936 году ў Стоўбцах. З 1944 году – у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе.

Бацька Уладзімер Шыманец, інжынэр, быў міністрам ва ўрадзе БНР. Таксама маляваў, аўтар эскізу марак БНР.

Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы‚ скончыла лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959).

Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.

У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага нацыянальнага радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным урадзе Канады.

Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах.

У 1989 годзе арганізавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася ягоным кіраўніком да моманту абраньня Старшынёй Рады БНР.

Мае дзьвюх дачок. Старэйшая Ганна-Прадслава, жыве ў Тулузе (Францыя), эканаміст. Малодшая, Паўлінка -- прафэсар этнамузыкалёгіі і музыкалёгіі ў каледжы Вартбург (штат Айова, ЗША), дысэртацыя – беларуская рок-музыка. Мае ўнучку і чатырох унукаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG