Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады фронт


На Вашы пытаньні адказваюць актывісты “Маладога фронту” Наста Палажанка, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі, Валер Мацкевіч, Зьміцер Хведарук і Аляксей Янушэўскі.

У інтэрвію "Свабодзе" Наста Палажанка сказала:

"Малады фронт" выявіў найбольшую актыўнасьць за час пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Мы працавалі як маглі, спрабавалі дадаць грамадзтву нейкую палітычную энэргетыку, каб грамадзтва адчувала, што палітыка – гэта справа ўсіх.

Чаму менавіта на "Малады фронт" была заведзеная крымінальная справа? Мы не пабаяліся палітычных рэпрэсіяў. Мы не спужаліся тады, калі ў нас забіралі лідэраў. Наадварот – моладзь паўставала і моладзь пачала супраціўляцца і змагацца. Як бы ні было цяжка з-за гэтых крымінальных спраў, заведзеных на нас, мы лічым, што быць маладафронтаўцамі – гэта гонар. Лічу, што гэтая крымінальная справа супраць нас – гэта ня толькі справа супраць канкрэтных пяцёх чалавек. Гэта справа заведзеная на "Малады фронт", наогул на моладзь, каб паказаць, што лепш сядзець па хатах і норках ціхенька і не высоўвацца. Таму мы будзем змагацца далей за нашую краіну.

Я ўпэўненая, што "Малады фронт", нават калі мы апынемся за кратамі, будзе змагацца далей. Я вельмі спадзяюся, што крымінальная справа супраць вельмі маладых людзей узрушыць грамадзтва, уздыме нейкую хвалю, бо хопіць ужо палітвязьняў у нашай краіне. Трэба забыцца, што мы нібыта нічога ня можам зрабіць з гэтай уладай, трэба змагацца. І я спадзяюся, што наш прыклад маладафронтаўскі зробіцца прыкладам для ўсіх іншых”.

Гл. таксама: Маладафронтаўцы на “Свабодзе” – фотарэпартаж з онлайну

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG