Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Карбалевіч


Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1978), асьпірантуру Белдзяржунівэрсытэту (1986). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Працаваў сьлесарам-сантэхнікам у Слуцку (1972 — 1973), выкладчыкам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1978 — 1983), дацэнтам Беларускага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (1986 — 1995). З 1993 году — экспэрт Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход — Захад» (з 1998 году — Аналітычны цэнтар «Стратэгія»). Старшыня выканкаму Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (1991-1995). Мае больш за 800 публікацыяў па розных праблемах унутранай і замежнай палітыкі Беларусі.

Жанаты, мае сына.
XS
SM
MD
LG