Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьвятлана Алексіевіч


У сераду, 22 жніўня, а 11-ай гадзіне паводле менскага часу, адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч. Сьвятлана Алексіевіч нарадзілася 31 траўня 1948 года ў Іванава-Франкоўску (Украіна) ў сям’і вайскоўца. Пасьля дэмабілізацыі бацькі сям'я вярнулася на яго радзіму, у Беларусь. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1972). Аўтар кніг “У вайны не жаночы твар”, “Апошнія сьведкі”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Зачараваныя сьмерцю”, “Чарнобыльская малітва”, “Дзіўны алень вечнага паляваньня”. Кнігі выдадзеныя больш як у 20 краінах сьвету. Ляўрэат шматлікіх міжнародных літаратурных прэміяў. У Беларусі кнігі Алексіевіч не друкуюцца вось ужо 12 гадоў (калі не лічыць кнігі, выдадзенай прыватным чынам Сяргеем Законьнікавым)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG