Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Ярашук


У сераду 20 чэрвеня а 9.30 паводле менскага часу ў Інтэрнэце на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн- канфэрэнцыя са Старшынём Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.

Менавіта парушэньні правоў прафсаюзаў былі прычынаю пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў.

Камэнтуючы рашэньне Эўракамісіі, у інтэрвію Свабодзе Аляксандар Ярашук сказаў: “Радавацца, што краіна губляе некалькі дзесяткаў ці некалькі сотняў мільёнаў эўра -- было б проста ненармальна. Нас задавальняе тое, што мы змагаліся за свае правы, што ў той сітуацыі, калі нават адзін шанец ёсьць з сотні абараніць свае правы, мы змагаліся. І з гэтай нагоды ў нас ёсьць пачуцьцё гонару за сваю арганізацыю, і мы бачым, наколькі нашыя людзі сталі больш упэўненыя. Канешне, гэта – перамога”.
XS
SM
MD
LG