Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Шумчанка


У сераду 11 ліпеня у 13 гадзін паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з адным з лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшынём Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам.

Нарадзіўся 21 студзеня 1975 года. Закончыў ПТВ-22, студэнт міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Старшыня Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якое было створанае прадпрымальнікамі для абароны сваіх правоў.

У інтэрвію Свабодзе Анатоль Шумчанка сказаў: “Днямі выйшаў указ прэзыдэнта нумар 302, па якім індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага указу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцу жыхарства. І самае галоўнае -- уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д. Фактычна, гэта дае магчымасьць кантралюючым ворганам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора -- цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі указ. Гэта мы лічым зьдзекам.”
XS
SM
MD
LG