Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Алкаеў


Алег Алкаеў нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. Больш як 30 гадоў прапрацаваў у сыстэме выкананьня пакараньняў. На пачатку 1990-х гадоў пераехаў з Казахстану ў Беларусь. Быў начальнікам СІЗА-1 у Менску. Зьяўляецца адным з асноўных сьведкаў у справе аб выкраданьні палітыкаў. Эміграваў у Нямеччыну, баючыся помсты беларускіх спэцслужбаў. Аўтар нашумелай кнігі «Расстрэльная каманда».

«Сёлета 25 ліпеня будзе ўжо шэсьць гадоў, як я пакінуў Беларусь. Усе гэтыя гады я, нягледзячы на абставіны, прысьвяціў выкрыцьцю вышэйшых чыноўнікаў сілавых установаў дзяржавы – на чале з прэзыдэнтам – у злачыннай дзейнасьці ў дачыненьні да грамадзянаў уласнай дзяржавы. Вынікам зьявілася мая кніга «Расстрэльная каманда», якая выйшла ў канцы 2005 году ў выдавецтве «Партызан». Цяпер працую над працягам кнігі. Яна прысьвечаная правакацыйнай, ценевай дзейнасьці спэцслужбаў Беларусі. Ня будзе абыйдзеная ўвагай і пэнітэнцыярная сыстэма дзяржавы. Калі будзе скончаная кніга – ня ведаю, бо канца правакацыям ня бачна. Часам пішу артыкулы на надзённыя тэмы.

Пры задаваньні мне пытаньняў прашу ўлічыць, што я сябе не лічу ні пісьменьнікам, ні журналістам, ні крытыкам. Я проста аўтар, якім стаў у выніку зьбегу абставінаў. Пішу без усялякіх фантазіяў пра тое, што бачу і пра тое, што ведаю.

Цяпер зь сям'ёй жыву ў Бэрліне.

З павагай да слухачоў і чытачоў – Алег Алкаеў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG