Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Хадановіч.


Хадановіч Андрэй — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Перакладае з ангельскай, французскай, польскай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг «Старыя вершы», «Лісты з-пад коўдры», «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», «From Belarus with Love», «Сто лі100ў на tut.by». Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў Ліцэі імя Коласа і Беларускім калегіюме. Займаецца інтэлектуальнымі гульнямі кшталту «Што? Дзе? Калі?». Жыве ў Менску.

31 жніўня выступам Андрэя Хадановіча закончыўся ў Брне Месяц аўтарскага чытаньня, прысьвечаны сёлета Беларусі Месяц аўтарскага чытаньня. VIII фэстываль .

“Я заўсёды меў наіўную, можа крыху анахранічную веру ў словы, сабраныя ў пэўным добрым парадку, у іх здольнасьць на нешта ўплываць у сьвеце, дзе месца для словаў застаецца ўсё меней і меней. Мне цікава, ці здольныя літаратура, паэзія па-ранейшаму аб'ядноўваць людзей, нягледзячы на розьніцу ў мовах, якімі яны карыстаюцца, ці здольная паэзія па-ранейшаму пасьпяхова пераадольваць гэтыя бар'еры, ці здольны месяц добра арганізаванага фэстывалю зьмяніць нешта ў стаўленьні чэхаў да беларускай культуры. Думаю, месяц таму пра нас яны ведалі досыць мала, мне цікава: ці сталі яны ведаць болей, а галоўнае – ці хочацца ім дазнацца яшчэ больш”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG