Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Голубеў


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з палітыкам і гісторыкам Валянцінам Голубевым.

Валянцін Голубеў нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 году. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам ў будаўнічым трэсьце Сьветлагорску, служыў у войску. Скончыў БДУ. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (тэма дысэртацыі – “Замлеўпарадкаваньне і землекарыстаньне сялян Беларусі ў 16-18 стагодзьдзях”.

З 1990 па студзень 1996 – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Быў членам Канстытуцыйнай Камісіі. У 1991 – 1995 – намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995 г. супраць ініцянаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Жанаты, мае двух сыноў і ўнучку.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет 12-га скліканьня прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. 25 жніўня 1991г. на патрабаваньне дэпутацкай Апазыцыі БНФ Дэклярацыі быў нададзены статус канстытуцыйнай сілы – Беларусь атрымала незалежнасьць. У інтэрвью Свабодзе Валянцін Голубеў сказаў:

“З аднаго боку, мы не дамагліся цалкам таго, пра што марылі. Калі мы пісалі Дэклярацыю, зацьвярджалі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і “Пагоню” у якасьці дзяржаўнай сымболікі, працавалі над Канстытуцыяй – мы спадзяваліся, што ўсё гэта прывядзе да ўмацаваньня Незалежнасьці. Цалкам, на сто адсоткаў, гэтага не атрымалася. Але і тое, што зроблена, не было марным. Нават Лукашэнка, які казаў “так называемая Республика Беларусь», цяпер карыстаеца тым, што Апазыцыя БНФ зрабіла ў 1991-ым. Беларусь стала незалежнай дзяржавай – так, пад чырвона-зялёным сьцягам пакуль, але гэта – не правінцыя Расеі.

У палітыцы тое, што зроблена, не губляецца. Як дзеячы “Нашай Нівы” паспрыялі стварэнню БНР, як Чарвякоў рабіў БССР, так і БНФ у пачатку 90-ых дамогся стварэньня незалежнай Беларусі. Ня ўсё атрымалася, як мы жадалі – але нашыя высілкі не былі марнымі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG