Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Сіліцкі


Пачалася он-лайн канфэрэнцыя з палітолягам Віталём Сіліцкім.

Віталь Сіліцкі нарадзіўся 25 снежня 1972 г. ў Менску. Беларус. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, па спецыяльнасці – сацыёлаг. Вучыўся ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт, Вугоршчына), Ратгерскім Універсітэце (Нью Джэрсі, ЗША), ў якім атрымаў ступень доктара паліталогіі. З 1999 па 2003 год – дацэнт Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэту ў Менску, адкуль быў вымушаны звольніцца па палітычных прычынах. Пасля гэтага працаваў як незалежны эксперт. Сталы аўтар часопісу ARCHE і газеты Наша Ніва. У 2006-2007 гг. быў запрошаным даследчыкам ў цэнтры дэмакратыі, развіцця, і прававой дзяржавы Стэнфардскага ўніверсітэту (ЗША). Суаўтар (з Янам Запруднікам) другога выдання Гістарычнага Слоўніку Беларусі на англійскай мове.

"Дэмакратычная апазіцыя і незалежнае грамадства пакуль застаюцца закладнікамі руцінізаванай безнадзейнасці – лічыць Віталь Сіліцкі. -- . Варыянт таго, што дэмакратычны супраціў у бліжэйшы час будзе магчымы выключна ў дысідэнцкіх формах, выключаць нельга. Фактарам падтрымання надзеі ў такіх варунках можа стаць толькі нашая перакананасць у тым, што індывідуальны супраціў – гэта самае галоўнае ў такіх абставінах, што ён непазбежна прынясе плён, што канструкцыя карпаратыўнай дзяржавы нявечная. Дысідэнт усё ж такі мае адну перавагу, якую не здольныя адняць ніякія рэпрэсіі – ён бачыў і ведае, як руйнуюцца дыктатуры."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG