Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін



Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 году на Ўшаччыне. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Аўтар дзясяткаў кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам”, “Неруш”, “Вечальле”, “Амплітуда сьмеласьці”, “Самота паломніцтва”, “Эваньгельле ад мамы”. У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў “Лісты ў Хэльсынкі” з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе разам выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік “Калі рукаюцца душы”. У 2005 годзе ў бібліятэцы Свабоды пабачыў сьвет збор показак, эпіграмаў і эсэ “Дуліна ад Барадуліна”.

З 1988 году – член Аргкамітэту, а затым Сойму Беларускага народнага фронту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру
XS
SM
MD
LG