Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец


Павал Севярынец, лідэр стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД), былы палітвязень, пісьменьнік.

У інтэрвію Радыё Свабода Павал Севярынец сказаў:

“Васемнаццаць гадоў таму, у 1991-ым, аднавілася беларуская дзяржаўная Незалежнасьць. 18 гадоў --- гэта ўзрост паўналецьця, выбар шляху на ўсё далейшае жыцьцё -- геапалітычны, эканамічны, духовы. Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя як новая сіла, як альтэрнатыва і рэжыму, і старым апазыцыйным канструкцыям, зараз прапануе беларусам будаваць Беларусь а аснове хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і патрыятызму. За апошні год Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя вырасла ў чатыры разы, усталявала моцныя стасункі з Цэркавамі, з моладзьдзю, з хрысьціянска-дэмакратычнымі партыямі Эўропы. Рэжым пачынае нас баяцца, і мы верым, што менавіта хрысьціянская дэмакратыя ёсьць беларускім шляхам да перамогі.”
XS
SM
MD
LG