Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч


Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску. З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім народным фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакараньні і арышты. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкулу “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта. Намесьнік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Цяпер – кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі БНФ.
XS
SM
MD
LG