Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду 8 кастрычніка а 13 гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём АГП, сустаршынём Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл Анатолем Лябедзькам..

Нарадзіўся у 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў. Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996). Ад 2000 году – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сустаршыня Палітычнай Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл.За ўдзел у палітычнай дзейнасьці неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Жанаты, мае сына.

Ацэньваючы вынікі выбарчай кампаніі і пэрспэктывы апазыцыі, у інтэрвію Свабодзе Анатоль Лябедзька сказаў: “З гэтай выбарчай кампаніі, якая была ня простай, а часам фантастычна цяжкай, аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, на зьдзіўленьне многім, выйшлі больш моцнымі і загартаванымі. І калі да выбарчай кампаніі рабіліся стаўкі, як АДС хутка зьнікне, дык зараз мы можам казаць, што АДС застаецца на палітычным полі Беларусі, і з гэтым вымушаны будуць лічыцца і беларускія ўлады, і міжнародная супольнасьць, і Захад, і Ўсход”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG