Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 чэрвеня а 16-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) Вячкам Станкевічам.

Вячка Станкевіч – сын мовазнаўцы, гісторыка, пэдагога, палітыка і грамадзкага дзеяча Яна Станкевіча. Нарадзіўся ў 1932 годзе ў Вільні. Выехаў зь Беларусі разам з бацькамі падчас II усясьветнай вайны. З 1949 году – у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спэцыяльнасьці “электрамэханіка”. Працаваў інжынэрам у карпарацыях “ITT” і “Western Union”. З 1988 – на Радыё Свабода. Да 1998 году быў дырэктарам Беларускай службы радыё. Выдавец квартальніка “Belarusian Review”, сталы аўтар газэты “Беларус”. Сябра Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 2007 году – старшыня Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня.

Днямі на Кангрэсе БАЗА Вячка Станкевіч быў пераабраны на пасаду старшыні.

У інтэрвію Свабодзе Вячка Станкевіч сказаў:

“Сёлета Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне сёлета адзначае 60-годзьдзе. У сувязі з гэтым кніжка пра БАЗА будзе выдадзеная пад рэдагаваньнем Зьміцера Саўкі і дапамозе Беларускага інстытуту літаратуры і мастацтва (БІНІМу), які ўзначальвае Вітаўт Кіпель. На нядаўнім Кангрэсе БАЗА, акрамя выбараў, было вырашана, што Статут будзе перагледжаны да наступнага Кангрэсу ў 2011 годзе. Таксама было вырашана, што колькасьць кадэнцыяў запар, у якіх фігуруе той самы старшыня, -- каб яны былі абмежаваныя, каб даць іншым людзям магчымасьць браць удзел у кіраваньні арганізацыі. І што цікава, беларускія эмігранты ў ЗША рассеяныя па ўсёй краіне. Некалі суполкі БАЗА былі сканцэнтраваныя ў некалькіх буйных гарадох, зараз - дзе іх толькі няма! Беларусы цяпер па цэлай Амэрыцы. І таму спрабуем зактывізаваць іх у менш фармальныя структуры, але ахапіць больш удзел. Бярэм удзел у працы розных арганізацыяў, адна зь іх -- Кааліцыя усходне-і цэнтральнаэўрапэйскіх народаў, якая базуецца ў Вашынгтоне. І апошняя ініцыятыва - "Балтыйска-Чарнаморская ініцыятыва, дзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі народаў, што жывуць паміж гэтымі двума морамі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG