Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдар Лук’янаў


У пятніцу, 25 чэрвеня, аб 11 гадзіне на вашы пытаньні, прысьвечаныя беларуска-расейскім адносінам, а таксама расейскай замежнай палітыцы адкажа рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.

«Для Масквы канфлікт зь Менскам на гэты раз таксама ў першую чаргу палітычны. Інтэграцыйныя праекты — стварэньне Мытнага саюзу, умацаваньне АДКБ — гэта спроба Расеі выкарыстаць сусьветную каньюнктуру і адсутнасьць цікавасьці іншых гульцоў, каб спыніць экспансію іншых цэнтраў сілы (ЭЗ, Кітай, ЗША) на постсавецкую прастору. Як ні дзіўна, менавіта Беларусь ператварылася ў галоўную перашкоду на шляху рэалізацыі гэтай мэты, асабліва таму, што Лукашэнку немагчыма назваць ні чыёйсьці марыянэткай, ні шалёным русафобам», — піша Лук’янаў у сваім апошнім артыкуле.

У чым прычыны і мэты цяперашняга беларускага-расейскага газавага канфлікту? Чым можа скончыцца «газавая вайна» на гэты раз? Як выглядаюць падзеі ў Кіргізстане з пункту гледжаньня расейскай геапалітыкі? На гэтыя ды любыя іншыя вашы пытаньні адкажа рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.
XS
SM
MD
LG