Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
20 траўня 1954 году ў эфір выйшла першая перадача радыё “Вызваленьне”. Як жыве Свабода сёньня, якія мае праблемы, здабыткі, пляны?
Аляксандар Лукашук скончыў Менскі інстытут замежных моў. Працаваў перакладчыкам, у газэтах, дакумэнтальным кіно, быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларусь”. У 1990-95 зьяўляўся членам Камісіі пры Вярхоўным Савеце па правох ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Аўтар кніг “Зьдзек” , “За кіпучай чэкісцкай работай”, “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста”, “У фіялетавай ночы вугал крыла”, “Прыгоды АРА ў Беларусі”. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру.
З 1993 – супрацоўнік Радыё Свабода, з 1999 – дырэктар Беларускай службы. У 2004-5 узначальваў Радыё Свабодны Аўганістан (усталяваў прафэсійны рэкорд міжнароднага радыёвяшчаньня ў памеры аўдыторыі -- 75,3%), у 2007-8 - быў галоўным рэдактарам Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа.

На здымку: Беларуская служба – прыз за найлепшае асьвятленьне гарачых навінаў на RFE/RL - 2006.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG