Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У сераду 25 чэрвеня а 12-й гадзіне паводле менскага часу адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, выканаўцам абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатолем Ляўковічам.
Анатоль Ляўковіч нарадзіўся 8 чэрвеня 1953 году ў вёсцы Дуброва Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласьці. Скончыў тэатральнае аддьдзяленьне культурна-асьветніцкага вучылішча ў Магілеве (1971), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт 91979), асьпірантуру пры БДУ. Кандыдат філязофскіх навук
Працаваў выкладчыкам Ў Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце,, на катэдры філязофіі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў сустрашынём Берасьцейскага дэмакратычнага клюбу (1987), адным з заснавальнікаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, удзельнік стварэньня Беларускага Гэльсынскага камітэту. Адзін з заснавальнікаў БСДП (Грамада). 10 гадоў ўзначальваў Берасьцейскую абласную арганізацыю партыі, старшыня БСДП (2005), першы намесьнік старшыні і выканаўца абавязкаў старшыні (з 2007).
24 чэрвеня адбылося пасяджэньне прэзідыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Прэзідыюм вырашыў склікаць ХІІ нечарговы з’езд партыі ў нядзелю 3 жніўня. На з’езде будуць вылучаны партыйныя кандыдаты у дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу, а таксама ўнесены змяненні і дапаўненні ў статут партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG