Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец


Belarus, Czech Republic– conference “Past, history and present-day of the Belarusian statehood”, Prague, RFE/RL, 22Mar2008
Belarus, Czech Republic– conference “Past, history and present-day of the Belarusian statehood”, Prague, RFE/RL, 22Mar2008
У сераду 17 верасьня а 13 гадзіне адбудзецца лнлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам.
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 году ў Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацяны Севярынец. У 1994 годзе скончыў СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гадох працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 году пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

У кастрычніку 1995 году ўступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 году узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 году на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога фронту.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Праз два месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 годзе без тлумачэньняў і прабачэньняў.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гадох, больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафу.

Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гадох – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. – чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.). Адзін з сустаршыняў аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

Аўтар кнігаў: "Ды-джэі Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), “Брату” і “Лісты зь лесу” (2007). Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтру (2007).

Цягам двух гадоў адбываў пакараньне ў Малым Сітне на поўначы Віцебшчыны за арганізацыю масавых акцый.

Хрысьціянін.
Камэнтуючы сытуацыю з выбарамі ў палату прадстаўнікоў, у інтэрвію для Свабоды Павал Севярынец сказаў: “Пасьля паездак па рэгіёнах для мяне ўсё больш відавочным робіцца адно: ніякіх свабодных і справядлівых выбараў няма. Пры гэтым складанасьць замежнапалітычнай абстаноўкі толькі дадае, як кажуць, нэрвовасьці ва ўнутраныя працэсы ў Беларусі. Мне здаецца найбольш слушнай для прадстаўнікоў нацыянальнага лягеру, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў была б зараз пазыцыя - не заклікаць людзей ісьці на гэтыя выбары, казаць: "Не ідзіце на выбары, вас падмануць! Зьвяртайцеся да нас. Вось нашыя прадстаўнікі, вось нашыя лідэры. Будзьце з намі, ня будзьце з гэтым рэжымам!" І ствараць такім чынам паралельную палітычную прастору”.
XS
SM
MD
LG