Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук


Крызыс і Беларусь – тэма онлайн-канфэрэцыі, якая пачнецца а 13-й гадзіне ў сераду 29 кастрычніка.

Яраслаў Раманчук нарадзіўся у 1966 годзе. Ён -- кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса, аўтар кніг "У пошуках эканамічнага цуда", "Беларусь на разломе", аўтар праграм эканамічнага разьвіцьця Беларусі для кандыдатаў у прэзыдэнты Сямёна Домаша, Уладзімера Ганчарыка і Аляксандра Мілінкевіча. Намесьнік старшыні АГП.

У інтэрвію Радыё Свабода Яраслаў Раманчук сказаў:

“Усясьветны фінансавы крызыс вельмі сур'ёзны, ён ужо паглынуў каля трох трыльёнаў даляраў. Ён ўжо крануў Беларусь, таму што прадпрыемствы, інвэстары ўжо карэктуюць інвэстыцыйныя пляны. Ужо на прадпрыемствах Беларусі скарачаюцца замовы і адбываецца затаварваньне складоў. Нас накрые другой хваляй гэтага крызысу, і яркім пацьверджаньнем таго, што крызыс дайшоў, зьяўляецца зварот да МВФ па дапамогу”.

XS
SM
MD
LG