Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка і Іван Шыла


Днямі кіраўнік Моладзі БНФ Франак Вячорка і адзін з кіраўнікоў “Маладога Фронту” Іван Шыла распаўсюдзілі заявы пра спробы забраць іх у войска.

Вынікі першай камісіі, якая прызнала мяне непрыдатным да службы ў мірны час, раптоўна зьмянілі, мне неабгрунтавана абмежавалі выезд зь Беларусі і арганізавалі прызыўную камісію, не дачакаўшыся сканчэньня мэдычнай, - піша Іван Шыла. “У мяне ёсьць дакладная інфармацыя, што на камісію аказваўся ціск супрацоўнікамі КДБ. Таму я лічу незаконным рашэньне аб стане майго здароўя, бо быў парушаны прынцып незалежнасьці мэдыцыны. Нават калі дыягназ адпавядае сапраўднасьці, ісьці ў войска - значыць пагадзіцца з нахабствам і незаконнасьцю”.

Выключэньне з БДУ і спробы накіраваць яго ў войска, незважаючы на мэдычныя дыягназы “лічу вынікам сваёй дзейнасьці у кіроўных органах Партыі і Моладзі БНФ”, піша з сваёй заяве Франак Вячорка. “Прызыў мяне ў войска носіць палітычны характар. Мы назіраем адраджэньне "рэпрэсіўнай мэдыцыны" з мэтай фальсыфікацыі дыягназаў і прызваньня на вайсковую службу асабліва актыўных маладых людзей, нягледзячы на аб'ектыўны стан здароўя”.
XS
SM
MD
LG