Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду а 13-ай гадзіне адбудзецца канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні АГП, эканамістам Яраславам Раманчуком.


Днямі Яраслаў Раманчук выйшаў з міжведамаснай камісіі па краінавым маркетынгу.

У інтэрвію Радыё Свабода сваё рашэньне Яраслаў Раманчук патлумачыў наступным чынам:

“Усе нашы канструктыўныя прапановы былі праігнараваныя. Тое, што прапануе кіраўнік камісіі Еўдачэнка, мы лічым непрымальным, бо фактычна ідзе лабіраваньне пэўнай установы, а не разглядаецца пытаньне маркетынгу краіны. Мой голас ня быў выслуханы і нават дыялёгу паміж сябрамі камісіі не было, таму я заявіў, што няма сэнсу ў маім знаходжаньні ў камісіі. Пра гэта я паведаміў і спадару Сідорскаму”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG