Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі


Belarus - Ales Byalyatski, human rights activist, 31Mar2008

Belarus - Ales Byalyatski, human rights activist, 31Mar2008

У сераду 11 сакавіка аб 11-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Паводле амэрыканскай арганізацыі Freedom House, Беларусь знаходзіцца ў дваццатцы самых несвабодных краінаў сьвету.

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэта, асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музэя Максіма Багдановіча (1989-1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і яго старшыня ў 1986-1989 гг. Быў дэпутатам Менскага гарсавету (1992-1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні партыі БНФ.

З 1996 – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, які пазьней быў забаронены ўладамі.

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць.

У інтэрвію “Свабодзе” Аласеь Бяляцкі сказаў: “Сытуацыя з правамі чалавека за апошнія паўгады зрушылася. Нельга сказаць, што яна ідзе прамым накірункам у бок дэмакратызацыі, ідуць нейкія хістаньні туды-сюды. Трэба адзначыць як станоўчае, напрыклад, рэзкае зьмяншэньне колькасьці адміністрацыйных затрыманьняў, так і адмоўнае -- калі летась былі выпушчаныя палітзьняволеныя, а вось зараз літаральна на нашых вачах яны з'явіліся ізноў. Мне падаецца, што ўлады шукаюць зараз нейкія іншыя спосабы кантролю над грамадзянскай супольнасьцю, можа быць, не такія брутальныя, як яны былі летась-пазалетась. Але, тым ня менш, я абсалютна ня бачу добрай ахвоты распачаць дэмакратычныя перамены”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG