Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс


Анжаліка Борыс нарадзілася 18 кастрычніка 1973 году ў Горадні ў польскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Падліпкі Гарадзенскага раёну, пэдагагічны тэхнікум у Замасьці Люблінскага ваяводзтва Польшчы і філіял у Беластоку Варшаўскага ўнівэрсытэту ў спэцыяльнасьці "Пэдагогіка і псыхалёгія". Выкладала польскую мову ў вёсцы Адэльск Гарадзенскага раёну і ў Школе польскай у Горадні. У Саюзе палякаў ад 1995 году, з 1998 году займала там пасаду загадчыцы аддзелу адукацыі. На 6-м зьезьдзе Саюзу палякаў у сакавіку 2005 году абраная старшынёй арганізацыі. Міністэрства юстыцыі Беларусі, аднак, не прызнала вынікаў зьезду правамоцнымі. Задавайце пытаньні

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG