Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк


Зянон Пазьняк нарадзіўся 24 красавіка 1944 г. у мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У 1967 годзе скончыў Беларускую мастацкую акадэмію, кандыдат мастацтвазнаўства. У 1969 годзе надрукаваў артыкул у абарону забудовы гістарычнага цэнтру Менску. Падвяргаўся перасьледу камуністычных уладаў. У 1988 годзе адкрыў Курапаты – месца масавых расстрэлаў сотняў тысячаў ахвяраў камуністычнага генацыду 1937-1941 гг. У кастрычніку 1988 – заснавальнік мэмарыяльнага таварыства “Мартыралёг Беларусі” і Беларускага Народнага Фронту. З 1989 года – старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (з 1999 – старшыня грамадзкай арганізацыі “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ). З сакавіка 1990 года па студзень 1996 – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-ага скліканьня, старшыня парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. У 1994 года быў кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. У жніўні 1996 г. атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Гл. таксама
Папярэдняя канфэрэнцыя: Аляксандар Мілінкевіч

Задавайце пытаньні Зянону Пазьняку:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG