Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 красавіка а 13-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з выкладчыцай Мар’янай Грузьдзіловіч, якая была звольненая з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk”.

Мар’яна Грузьдзіловіч скончыла Менскі пэдагагічны інстытут замежных моў (цяпер – лінгвістычны ўнівэрсытэт). Выкладала ангельскую мову ў школах і гімназіях Менску, з 1998 году працавала ў адукацыйным цэнтры “SOL Minsk”. 25 сакавіка была звольненая. Нагадаем, што падставай да звальненьня стала нязгода выкладчыцы з навучэнкай, якая заявіла: у Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазыцыі”. Мар`яна Грузьдзіловіч адказала, што сама наведвае апазыцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Аднак загадам кіраўніцтва цэнтру настаўніца была звольненая на падставе абвінавачаньня ў парушэньні статуту арганізацыі.

Больш падрабязна пра абставіны звальненьня і рэакцыю можна прачытаць тут, тут і тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG