Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пётра Рудкоўскі


Belarus – The Belarusian Dominican monk Piotra Rudkouski, 2009

Belarus – The Belarusian Dominican monk Piotra Rudkouski, 2009

У сераду, а 13 гадзіне адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь філёзафам, манахам-дамініканцам Пётрам Рудкоўскім.

У інтэрвію Свабодзе Пётра Рудкоўскі сказаў:

“Здаецца, Беларусь пачынае дыхаць “двума лёгкімі”: хоць паволі і нерашуча, але вызваляецца эўрапейскі “дыхальны канал”. Мабыць, гэта сымбалічна, што першай заходнеэўрапейскай дзяржавай, якую беларускі прэзыдэнт наведае з афіцыйным візытам пасьля 1996 г., зьяўляецца Ватыкан – мікраскапічная дзяржава, сіла якой палягае выключна ў быцьці духоўным цэнтрам. Спадзявацца аўтаматычнага вырашэньня палітычных, геапалітычных ці эканамічных праблем у сувязі з гэтым візытам было б абсурдам, аднак можна верыць, што гэта будзе той “глыток сьвежага паветра”, які паспрыяе пераадоленьню небясьпечнага склярозу, які ўтварыўся на лініі Беларусь – Эўропа цягам 2 гадоў мяккага і 12 гадоў цьвёрдага аўтарытарызму.”


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG