Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Дэйвід Суорц на працягу 29 гадоў працаваў дыпляматам у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША. Ён займаў розныя дыпляматычныя пасады ў амэрыканскіх місіях у Варшаве, Лёндане і ў Маскве. У савецкі час быў ў Кіеве кіраўніком групы па адкрыцьцю Генэральнага кансуляту. Быў Генэральным консулам у Цюрыху (Швэйцарыя) і ў Калгары (Канада).

У 1992-1994 годзе – першы амбасадар Злучаных Штатаў у Рэспубліцы Беларусь. Быў адным з арганізатараў візыту прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь у студзені 1994 году. Таксама быў першым кіраўніком Вашынгтонскага Цэнтру па зьмяншэньні ядзернай небясьпекі.

Пасьля выхаду на пэнсію ў 1995 годзе д-р Дэйвід Суорц – прафэсар унівэрсытэту Лорэнс, штат Вісконсін. У 2001-2002 гг. Дэйвід Суорц – кіраўнік місіі АБСЭ ў Малдове. У цяперашні час д-р Суорц – адзін з выканаўчых дырэктараў Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў Паўднёва-заходняга ўнівэрсытэту, штат Канзас.

Жанаты, мае двух дзяцей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG