Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук


У сераду, 17 сакавіка, а 12 гадзіне на сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кіраўніком навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком.

Апошнімі днямі абвастрылася тэма выгодаў і стратаў ад далучэньня Беларусі да Мытнага Саюзу. Гэтая тэма, відавочна, будзе ўздымацца на перамовах падчас візыту ў Беларусь прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна. Курс беларускага рубля штодня абнаўляе мінімумы ў дачыненьне да “валютнага кошыка”. Да таго ж, на 21 сакавіка заплянаваны чарговы зьезд АГП. Гэтыя тэмы, як мяркуем, могуць стаць прадметам размовы з Яраславам Раманчуком.
XS
SM
MD
LG