Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1975 году нараджэньня. Беларус. Жанаты, мае дачку. Нарадзіўся і жыве ў Менску.

Адукацыя вышэйшая, інжынэр-будаўнік. У 1997 годзе скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Унівэрсытэт (былы БДПА).
Пасьля навучаньня працаваў па спэцыяльнасьці, пачынаючы ад шэраговага супрацоўніка, заканваючы начальнікам тэхнічнага аддзелу. Затым пачаў займацца прыватным бізнэсам.

Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 году. З 1996 году – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў”.

У 2002-2004 гадах – член Прэзыдыюма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадзкіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.

У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіраваньня ў інстытуце “Саюз грамадзкага кіраваньня”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаваньне ФРГ.

Праваслаўны хрысьціянін.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тысячаў подпісаў у абарону хрысьціянаў.

У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзелу, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, зьяўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG