Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў


Кастусёў Рыгор Андрэевіч нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Закончыўшы Цяхцінскую сярэднюю школу, працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 годзе ў якасьці рабочага саўгаса “Друць” Бялыніцкага раёна.

Пасьля службы ў войску з 1975 па 1977 гады і вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з 1977 па 1982 гады, вярнуўся на працу ў родную гаспадарку ў якасьці загадчыка майстэрні, а затым з 1983 – галоўнага інжынэра. У 1988 годзе абраны калектывам гаспадаркі на пасаду дырэктара саўгаса “Іскра” Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў г.Шклоў, спачатку галоўным мэханікам МПМК-283, а з 1995 года – прызначаны дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб’яднаньня ЖКГ, дзе працаваў да 2001 года. Вымушаны быў сысьці з пасады пад ціскам улады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 года з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сіл. З 2002 па 2004 гады працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-украінскага прадпрыемства “Гідрасіла-Белая Русь”(прадпрыемства было зачынена), а ў 2005 годзе – камэрцыйным дырэктарам прыватнага прадпрыемства ў г.Магілёў. У 2004 годзе рашэньнем Шклоўскага райвыканкаму зарэгістраваны ў якасьці прыватнага прадпрымальніка. Прадпрымальніцкую дзейнасьць спыніў у 2008 годзе. Ад 2008 году – супрацоўнік ТАА “СтройАрком” г.С.Пецярбург.

З 1989 году (выбары ў Вярхоўны Савет СССР) актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім і палітычным жыцьці краіны, прыхільнік, сябар БНФ. У 1993 годзе абраны старшынём Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. З 1996 года -- сябра Сойму БНФ. З 2002 па 2009 г. – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. З 2009 – намесьнік старшыні Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”.
У 2008 годзе абраны старшынём Магілёўскай абласной кааліцыі Дэмакратычных Сіл.
Тройчы – у 1987, 1991 і 1995 годзе – абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004, 2008 гадах на выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў НС РБ быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе. У час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 года зьяўляўся даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.
Жанаты, трое дзяцей.
Пражывае ў Шклове.
XS
SM
MD
LG