Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў


Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Бацька -- Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці -- Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве -- знакавым месцы беларускай гісторыі.

Вучыўся ў Менскім электратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту (1971, г. Масква), скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1973).

Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмэханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газэце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва";. З 1998 па 2001 -- старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 1999 выехаў у Польшчу. На прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве (20. 07. 1999) выступіў з заявай супраць палітыкі беларускіх уладаў.

Выходзілі кнігі: "Адкрыццё". Мн., 1976, "Вынаходцы вятроў" Мн., 1979, "Знак аховы" Мн., 1983, "Местное время" М., 1983, "Наскрозь" Мн., 1985, "Дерево боли" М., 1986, "Галубіная пошта" Мн., 1987, "Веда" Мн., 1989, "Прошча" Мн., 1996, "Выбранае" Мн., 1998, "Так" Мн., 2004. Па аповесьці "Вежа" Аляксеем Дударавым была напісана фантасмагарычная камэдыя "Вавілон", пастаўленая Мікалаем Мацкевічам.
Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданьні "Хайбах", "Чмель і вандроўнік", "Меў Марык бомбу", аповесьці "Прага", "Няхай жыве 1 Мая" і інш.). Выдаў раман "Лабух". Мн., 2003.
XS
SM
MD
LG