Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Голубеў нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 году. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам ў будаўнічым трэсьце Сьветлагорску, служыў у войску. Скончыў БДУ. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (тэма дысэртацыі – “Замлеўпарадкаваньне і землекарыстаньне сялян Беларусі ў 16-18 стагодзьдзях”).

З 1990 па студзень 1996 – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Быў сябрам Канстытуцыйнай Камісіі. У 1991 – 1995 – намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Жанаты, мае двух сыноў і ўнучку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG