Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Калінкіна нарадзілася ў Менску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт па спэцыяльнасьці «журналістыка».

З 1992 года працавала карэспандэнтам, а затым — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Беларуская дзелавая газэта» на пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Імя».

З 1996 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газэты».

З 2002 году — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстаньня».

З 2003 году — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля»

У 1996 годзе паводле вынікаў апытаньня, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названая найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG