Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Ільіч Ярашук нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Унучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі: у 1974 годзе скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут па спэцыяльнасьці навуковец-аграном; у 1990 годзе - Менскую Вышэйшую партыйную школу па спэцыяльнасьцях палітоляг і сацыёляг. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 г. у якасьці агранома ў саўгасе імя Дзімітрава Камянецкага раёну. У 1975-76 гг. праходзіў службу ў арміі. У 1976-80 гг. працаваў галоўным аграномам саўгаса "Жабінкаўскі" (Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць); 1980-82 гг. - намесьнік старшыні калгасу "Прамень" Жабінкаўскага раёну. У 1982-84 гг. кіраваў сельгасаддзелам Жабінкаўскага райкаму КПБ. 1984-85 гг. - інструктар Берасьцейскага абкаму КПБ. 1986-91 гг. - першы сакратар Камянецкага райкаму КПБ. У 1991 годзе працаваў загадчыкам аддзелу аграрнай палітыкі ЦК КПБ. У 1991-96 гг. - намесьнік начальніка глаўка міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 1996-98 гг. - першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму. 1998-99 гг. - старшыня Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў. У 1999 узначаліў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюзу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. З 2002 году – Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Жанаты, мае трох сыноў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG