Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Фядута нарадзіўся ў 1964 годзе ў Горадні. Скончыў філфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1986). Кандыдат філялягічных навук (1997), тэма дысэртацыі – “Чытач у творчай сьвядомасьці А.С. Пушкіна”.

Працаваў настаўнікам, сакратаром ЦК ЛКСМБ (1991), першым сакратаром ЦК ЛКСМБ (1991-1994). Быў начальнікам Упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ліпень 1994 – студзень 1995), сышоў у адстаўку, узяўшы на сябе адказнасьць за “белыя плямы” ў газэтах замест дакладу дэпутата апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня С. Антончыка пра карупцыю ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.

Укладальнік зборніку твораў Фадзея Булгарына ў сэрыі “Беларускі кнігазбор” (2003) . Жанаты, жыве ў Менску.

Аўтар палітычнай біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі, якая выйшла ў 2005 годзе ў Маскве ў выдавецтве “Референдум”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG