Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 красавіка а 14-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім.

Камэнтуючы пагрозу высяленьня ПБНФ з офісу на былой Варвашэні, 8 Лявон Баршчэўскі ў інтэрвію Свабодзе сказаў:

“Ніякіх істотных парушэньняў у выплаце гэтых шалёна вялікіх сум арэнды мы не дапускалі да сёньняшняга дня, і гэтае рашэньне выключна палітычнае. Яно прымалася не на ўзроўні ЖРЭУ, яно прымалася ў іншых кабінэтах. Ёсьць грубейшае парушэньне закона, бо паводле ўмовы арэнды, калі да 8 чысла кожнага месяца ніякіх прэтэнзіяў не паступіла, значыць, аўтаматычна гэтых прэтэнзіяў няма. Мы атрымалі ліст 13-га, і ніякага юрыдычнага абгрунтаваньня такіх дзеяньняў ня можа быць. Канешне, гэта палітычная замова. Мы лічым, што лібэралізацыя ёсьць толькі ў пэўных галовах, якія яе сабе прыдумалі і хочуць ў яе верыць. Ніякай лібэралізацыі ў Беларусі няма, не было і, баюся, што ў бліжэйшыя часы ня будзе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG