Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Мікола Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 г. У Менску. Скончыў Менскае вышэйшае інжырэрнае зенітнае ракетнае вучылішча. Кандыдат тэхнічных навук. Служыў у войску, быў старшым выкладчыкам Менскага вышэйшага інжынэрнага зенітнага вучылішча падпалкоўнік запасу.
Стваральнік і кіраўнік БЗВ (Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў) (1991-1995).
За арганізацыю ў лістападзе 2004 г. масавых выступаў супраць фальсыфікацыі рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў у траўні 2005 г. быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Cтаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Эўрапэйскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”.
У інтэрвію Радыё Свабода Мікола Статкевіч сказаў:
“Мы лічым крайне неабходным для Беларусі рух у бок інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам. Мы лічым, што нехта ў Беларусі павінен абазначыць гэтую пазыцыю. Натуральна, што гэта павінна была б быць дэмакратычная апазыцыя, але чамусьці ўжо шмат гадоў дэмакратычная апазыцыя забылася на гэта. У такіх варунках, улічваючы вызначальнасьць гэтага накірунку, !Народная Грамада" і яе партнэры па Эўрапейскай кааліцыі паставілі ўмову перад астатняй часткай АДС -- Эўрапейскую плятформу. Чамусьці гэтая прапанова ігнаруецца. У беларускай апазыцыі, мабыць, з-за няўпэўненасьці ва ўласных сілах нараджаецца ідэя разыграць расейскую карту, пачаць гульні з Расеяй. Лічым такія гульні вельмі небясьпечнымі для нашай краіны. Таму Эўрапейская кааліцыя, пераканаўшыся, што эўрапейскай інтэграцыі ў плятформе "адзінага сьпісу" на гэтых выбарах ня будзе, вырашыла фармаваць Эўрапейскі сьпіс”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG