Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іна Кулей


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Інай Кулей, каардынатаркай праекту дапамогі ахвярам рэпрэсіяў, жонкай апазыцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча.

Іна Кулей паходзіць з Брагінскага раёну Гомельшчыны, яе маці працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе, бацька быў пракурорам. Іна Кулей закончыла Менскі пэдагагічны інстытут, БДУ і ЭГУ. Мае спэцыяльнасьці пэдагога-дэфэктоляга, эканаміста-юрыста і палітоляга. Працавала выкладчыцай у школе і Берасьцейскім унівэрсытэце. З 1997 году актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю. Адна зь лідэраў трэцяга сэктару Беларусі. Да пачатку прэзыдэнцкай кампаніі была кіраўніком Беларускай асацыяцыі рэсурсных цэнтраў і старшынёй фонду “Наша вежа” ў Берасьці. Замуж за А.Мілінкевіча выйшла ў 2002 годзе. Мае сына ад першага шлюбу.
XS
SM
MD
LG