Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Сіўчык


Сіўчык Вячаслаў Вадзімавіч. Нарадзіўся 18 сьнежня 1962 году ў Менску. Па адукацыі геоляг. У 1995–1998 гадох адказны сакратар управы БНФ, пасьля сакратар управы БНФ, старшыня камісіі Сойму БНФ па сувязях з рабочым рухам. 30 кастрычніка 1999 г. быў абраны намесьнікам старшыні БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ. 11 студзеня 2003 году рашэньнем Сойму БНФ выключаны з партыі БНФ “за дэструктыўную дзейнасьць... і непадпарадкаваньне рашэньням Сойму”. Ініцыятар стварэньня шэрагу грамадзкіх арганізацыяў ("Малады фронт", Беларускі жаночы рух "За адраджэньне Айчыны", іншых).

Пасьля "Чарнобыльскага шляху" ў 1996 годзе, у якім узялі ўдзел звыш 50 тысячаў чалавек, ягоныя арганізатары – Юры Хадыка і Вячаслаў Сіўчык – былі затрыманыя. Яны адразу ж абвясьцілі галадоўку ў сьледчым ізалятары на Валадарцы. Галадоўка, што цягнулася 23 дні, скончылася перамогай – Хадыка і Сіўчык былі вызваленыя з-пад варты.

Пасьля сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў Вячаслаў Сіўчык быў адным з арганізатараў і актыўным удзельнікам намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 23 сакавіка ён быў жорстка зьбіты спэцназаўцамі і патрапіў у трэці менскі шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай. Аднак яму ўдалося пазьбегнуць суду, калі пасьля выпіскі з шпіталю ён з дапамогай паплечнікаў уцёк на аўтамабілі ад супрацоўнікаў МУС. Цяпер Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ва Ўкраіне.

Задавайце пытаньні

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG