Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Тарпачоў


Сяргей Тарпачоў – з 2001 году міжнародны сакратар, а з 2005 – кіраўнік незарэгістраванай Беларускай лігі сэксуальнага раўнапраўя “Лямбда” (bll.apagay.com).

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску, скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і асьпірантуру Беларускага нацыянальнага тэхналягічнага унівэрсытэту. З 1997 па 2006 год працуе навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце зваркі і ахоўных пакрыцьцяў Нацыянальнай акадэміі навук, мае больш за 30 апублікаваных навуковых прац.

Арганізатар першага ва Ўсходняй Эўропе гей-прайду ў Менску ў 2002 годзе. Мадэратар сэкцыі "Правы меншасьцей" Беларускага сацыяльнага форуму. Арганізатар і ўдзельнік шэрагу мерапрыемстваў і акцый па абароне правоў сэксуальных меншасьцяў і маніторынгу іх парушэньня ў Беларусі і па-за яе межамі.

Валодае ангельскай, беларускай і расейскай мовамі.

Задавайце пытаньні
XS
SM
MD
LG