Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка


Вінцук Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г.

У 1983 годзе скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986 асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. З 1986 выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт). З 1990 працаваў выкладчыкам у Беларускім гуманітарным ліцэі, быў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу “Спадчына”.

Быў адным з заснавальнікаў “Майстроўні” (1979-1984 ), ініцыятараў стварэньня “Талакі” (1986-1989), з кастрычніка 1988 быў сябрам Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту за перабудову “Адраджэньне”. Намесьнік Старшыні БНФ (1995-1999), з 1999 – старшыня БНФ “Адраджэньне” і партыі БНФ (pbnf.org).

Неаднаразова арыштоўваўся і быў асуджаны за ўдзел у масавых акцыях.

Адзін з аўтараў Збору правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (2005). Аўтар кнігі “Пра герб і сьцяг” (1993), разам з Пятром Садоўскім укладальнік “Чытанкі для дзіцячага сада” (1990).

Жанаты, трое дзяцей, мае ўнука.

Вінцук Вячорка:

"Праехаўшы па абласных цэнтрах, я пабачыў, пачуў, а галоўнае – адчуў, наколькі нашыя актывісты ў рэгіёнах прагнуць дзеяньня. Прычым дзеяньня кааліцыйнага, угрунтаванага на досьведзе нядаўняе кампаніі, на рэйтынгу Аляксандра Мілінкевіча як пэрсанальнай альтэрнатывы цяперашняму ўладару.

Практычнае пытаньне для мяне сёньня – як падштурхнуць нашую кааліцыю ды ўсіх адказных лідэраў нацыянальнага роўню да супольнага дзеяньня на гэтым самым грунце. Дэмакратычныя сілы не павінны займацца самімі сабою й чарговы раз высьвятляць адносіны, а ісьці да людзей, да грамадзтва зь ясным пасланьнем.

Агульная сытуацыя непазьбежна будзе пагаршацца. Калі мы не ўтрымаем ініцыятыву, яе з задавальненьнем пяроймуць тыя, для каго незалежнасьць краіны ня ёсьць абсалютнаю каштоўнасьцю".

Калі ласка, задавайце пытаньні

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG